Email or username:

Password:

Forgot your password?
5 posts total
АйЦіБарада :bash:

Шаноўныя, а мо хто ведае, ці ёсць якія праграмы па пераезду ў Чэхію для студэнтаў беларускіх? Можа, вам вядома якая-небудзь правераная школа падрыхтоўкі да паступлення ў Чэхіі, якая дапаможа з паступленнем і візай? Хлопец заразвучыцца на 4 курсе ў БДУІР і хоча як мага хутчэй пераехаць

АйЦіБарада :bash:

Шаноўныя, здарылася тое, што я думаў не здарыцца - зламалася машына ў вандроўцы, дый зламалася ў яе самым цэнтры, за 2200 км ад дому. Мо ў каго ёсць знаёмыя СТО ў районе Biattritz, гэта паўднёва-заходняя Францыя, каля акіяну. Стала пад час руха на невялікіх хуткасцях моцна скрыпець правае пярэдняе кола. Скрыпіць проста калі еду, але часам знікае. Калі еду назад, то не скрыпіць. Трэба дапамога :)

Yem

@itbeard самы час прачытаць гэта перад сваёй вандроўкай

gened0w

@itbeard павярні руль да канца і сфоткай што там унутры кола. Можа камень які засеў проста

АйЦіБарада :bash:

Шаноўныя, я тут закінуў прапанову дадаць у Мастадон падтрымку GPT-4 у якасці сервісу пераклада допісаў. Можаце прагаласаваць там ды можа пакінуць каментар, каб на нас звярнулі ўвагу?

github.com/mastodon/mastodon/d

@mixaill @GomZik @AHuleu @hleb далучайцеся!)

АйЦіБарада :bash:

@mixaill @GomZik @AHuleu @hleb калі што, папрашу перагаласаваць, бо я змяніў крыху апрос і папярэднія галасы выдаліліся :(

АйЦіБарада :bash:

Карацей, у начы намагаўся прыкруціць нам на серверы перакладчык DeepL, каб можна было напрамкі з допісаў па націсканню кнопкі перакладаць іншамоўныя допісы. І сутыкнуўся я з тым, што гэты функцыянал працуе толькі тады, калі ў наладах акаунта абраная мова, якую падтрымлівае DeepL. І як вы ведаеце/здагадаліся, беларускую ён не падтрымлівае.

АйЦіБарада :bash:

Таму, я тут пагуляў па інтэрнэтам, ды вынайшаў спасылку, па якой можна ў DeepL адправіць ліст з запытам на даданне мовы: support.deepl.com/hc/en-us/req (налады ў прымацаваная выяве, патрэбна будзе зарэгістравацца ў DeepL) Я ўжо адправіў, папрашу і вас зрабіць. Чым больш запытаў будзе, тым больш верагодна, што нашае мову дададуць.

АйЦіБарада :bash:

Крыху статыстыкі за няпоўны дзень працы сэрверу:
- Нас больш за 100 чалавек! І ўсе мы коцікі 😊
Астатняя інфа ў трэдзе ніжэй ⬇️

#навіны_серверу

АйЦіБарада :bash:

- Актыўна вядзецца праца над стварэннем беларускай мовы інтэрфейсу. Дзякуй усім, хто над гэтым працуе, ужо зроблена 31 ад соткаў перакладу, вы НЕВЕРАГОДНЫЯ!

Паўдзельнічаць можна тут: crowdin.com/project/mastodon/b

Актыўныя трэды з абмяркоўваннем працэсу працэсаў перакладу на Crowding.com:
- crowdin.com/project/mastodon/d
- crowdin.com/project/mastodon/d

Go Up