Email or username:

Password:

Forgot your password?
АйЦіБарада :bash:

Карацей, у начы намагаўся прыкруціць нам на серверы перакладчык DeepL, каб можна было напрамкі з допісаў па націсканню кнопкі перакладаць іншамоўныя допісы. І сутыкнуўся я з тым, што гэты функцыянал працуе толькі тады, калі ў наладах акаунта абраная мова, якую падтрымлівае DeepL. І як вы ведаеце/здагадаліся, беларускую ён не падтрымлівае.

1 comment
АйЦіБарада :bash:

Таму, я тут пагуляў па інтэрнэтам, ды вынайшаў спасылку, па якой можна ў DeepL адправіць ліст з запытам на даданне мовы: support.deepl.com/hc/en-us/req (налады ў прымацаваная выяве, патрэбна будзе зарэгістравацца ў DeepL) Я ўжо адправіў, папрашу і вас зрабіць. Чым больш запытаў будзе, тым больш верагодна, што нашае мову дададуць.

Go Up